Сведкі па справе Япрынцывых: Сын прайграў $30 млн, а бацька яго пакрываў

Сведкі па справе Япрынцывых: Сын прайграў $30 млн, а бацька яго пакрываў

Першы дзень судовага працэсу па справе Уладзіміра Япрынцава і яго сына Казбека скончыўся допытам пацярпелага — дырэктара кампаніі “Газтранс” (Эстонія) Андрэя Рабцэвіча. Ён распавёў пра здзелку на пастаўку ва Украіну паліва для патрэбаў войска. Па словах пацярпелага, ён пералічыў 2,8 мільёна долараў на рахунак афшорнай кампаніі, аднак здзелка сарвалася і дырэктар эстонскай кампаніі безвынікова спрабаваў вярнуць грошы.

Рабцэвіч паведаміў, што Казбек Япрынцаў прайграў на “Форэксе” 30 мільёнаў долараў, а бацька спрабаваў разлічыцца з яго пазыкамі. Спачатку Япрынцаў-старэйшы казаў, што грошы завіслі на дэпазіце, потым — што іх скралі, а затым прызнаў, што Казбек прайграў буйную суму і грошай няма.

Рабцэвіч сказаў таксама, што меў праблемы з крэдыторамі і яны запатрабавалі ад яго звярнуцца ў беларускую міліцыю, каб спагнаць з Япрынцава грошы. Гэта было ў канцы ліпеня 2015 года.

Допыт дырэктара “Газтранса” працягнецца ў аўторак, 5 ліпеня, паведамляе БелаПАН.

Уладзімір і Казбек Япрынцавы знаходзяцца за кратамі з лета 2015 года. Уладзімір Япрынцаў быў намеснікам Юрыя Чыжа ў групе кампаній"Трайпл".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі