Святкаванне 100-годдзя БНР. Фота+відэа
25 сакавіка адзначаліся 100-я ўгодкі абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Святочныя мітынг і канцэрт прайшлі каля Опернага тэатру ў Мінску, яны былі дазволены ўладамі. Раніцай у нядзелю на плошчы Якуба Коласа міліцыя затрымала некалькі дзясяткаў патэнцыйных удзельнікаў несанкцыянаванага шэсця. Затрыманні прайшлі і ў рэгіёнах краіны. Большасць затрыманых увечары былі вызвалены.