Сярод 17 абвінавачаных у распаўсюдзе наркотыкаў ёсць былыя супрацоўнікі КДБ
У панядзелак, 29 лютага, у Мінскім гарадскім судзе пачаўся гучны працэс. Разглядаецца крымінальная справа (у ёй каля 100 тамоў) ў адносінах 17 абвінавачаных у распаўсюдзе наркотыкаў. Высветлілася, што сярод іх — 2 былыя супрацоўнікі КДБ, інфармуе sputnik.by.
Удзельнікі злачыннай арганізацыі на працягу доўгага часу займаліся распаўсюдам псіхатропаў пад выглядам курыльных сумесяў і міксаў. Яны захоўвалі канспірацыю, таму праваахоўнікі не маглі выйсці на іх дзейнасць.
15 абвінавачаных, а сярод іх 2 жанчыны, знаходзяцца пад вартай. Яшчэ двое застаюцца на свабодзе, у зале суда яны сядзяць на першай лаўцы.
Адзначаецца, што абвінавачаных абараняюць 20 адвакатаў.