У Гомелі тралейбус праваліўся ў яму на дарозе (фота)

Як піша auto.onliner.by, тралейбус раптоўна спыніўся, перагарадзіўшы праезную частку. Выявіілася, што пад яго колам прасеў асфальт. Праз паўгадзіны рух быў адноўлены, але правал пасярод дарогі застаўся.



Па словах відавочцы, тралейбус перакрыў амаль усю праезную частку. Легкавыя машыны з цяжкасцю праязджалі, астатнія накіроўваліся ў аб'езд.



Яма глыбінёй прыкладна паўтара метра была запоўненая вадой з характэрным пахам каналізацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі