У Літве затрымалі начальніка Следчага камітэта па Мінску — знайшлі патроны

Як паведамляе партал tut.by, здарэнне адбылося ўвечары 21 верасня на літоўска-беларускай мяжы. На кантрольна-прапускным пункце ў Мядзінінкай падчас праверкі аўтамабіля Honda CR-V, зарэгістраванага ў Беларусі, знайшлі некалькі дзясяткаў патронаў калібру 9 мм Luger.

На гэтым аўтамабілі пасля прыватнай паездкі па Літве ў Беларусь вярталіся муж і жонка сярэдніх гадоў — грамадзяне нашай краіны. Было распачатае расследаванне для высвятлення ўсіх абставінаў здарэння, мужчыну і жанчыну затрымалі. Літоўская пракуратура не называе месца працы кіроўцы. Аднак tut.by атрымаў інфармацыю, што гэта — Дзмітрый Канаплянік, начальнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску.

Фота — tut.by, kp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі