Дэпутат парламента прабег па Мінску з голым торсам
Забег сапраўдных мужчын прайшоў у Мінску 23 лютага. У ім прынялі ўдзел 1000 чалавек — з Беларусі, Украіны, Расіі ды Казахстана. Усе яны беглі з голым торсам. Дарэчы, разам з іншымі бег дэпутат Палаты прадстаўнікоў, кіраўнік федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзевятоўскі.
Мерапрыемства адбылося каля сталічнага Палаца спорту. Кожны ўдзельнік атрымаў памятны медаль, а тройку пераможцаў узнагародзілі грашовымі прызамі.