У Мінску судзяць удзельнікаў антываенных акцый і затрымліваюць новых
![У Мінску судзяць удзельнікаў антываенных акцый і затрымліваюць новых](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/01cc0000-0aff-0242-b08b-08d9fd0473f2_w1597_n_r1_st.jpg.webp?itok=H5nMKEn2)
У Мінску судзяць удзельнікаў антываенных акцый і затрымліваюць новых. Як паведамляюць праваабаронцы, у панядзелак студэнтку аднаго з мінскіх універсітэтаў пакаралі 15 суткамі адміністрацыйнага арышту за налепку "Не вайне". Дзяўчыну абвінавацілі ў "непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі". У Цэнтральным судзе сталіцы яе судзіла Вікторыя Шабуня. Яна ж арыштавала на 15 сутак за "палітыку" маладога чалавека.
Суды праходзяць у выходны дзень, яны не анансаваліся.
7 сакавіка стала вядома пра затрыманне мінскай актывісткі Галіны Лагацкай. Яна распаўсюджвала лістоўкі “Не вайне”.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.