У расійскім Екацярынбургу адкрылі помнік Мулявіну

Помнік стварыў калектыў пад кіраўніцтвам скульптара Сяргея Логвіна. Скульптура вышынёй 3,5 метра адлюстроўвае Уладзіміра Мулявіна ў канцэртным гарнітуры і з электрагітарай у руках.

Устаноўка помніка на радзіме Уладзіміра Мулявіна была ініцыяваная Міністэрствам культуры Беларусі сумесна з урадам Свярдлоўскай вобласці і адміністрацыяй горада Екацярынбурга, паведамляе БелТА.

Нагадаем таксама, што некаторы час таму ў Мінску бульвар Луначарскага быў пераіменаваны ў бульвар Мулявіна. А ў Екацярынбургу на доме, у якім прайшло дзяцінства музыканта, усталявалі мемарыяльную дошку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі