У рэдакцыі Еўрарадыё на Дзень Волі адключаюць электрычнасць

У рэдакцыі Еўрарадыё на Дзень Волі адключаюць электрычнасць

У рэдакцыі Еўрарадыё на Дзень Волі адключаюць электрычнасць. Прычына — аварыя ў будынку, якая раптоўна здарылася ў пятніцу ў другой палове дня. Ліквідаваць наступствы аварыі спецыялісты аператыўна не могуць. Будынак па вуліцы Карла Маркса, які адносіцца да Галоўнага гаспадарчага ўпраўлення Упраўлення справамі прэзідэнта, застанецца без электрычнасці 24 і 25 сакавіка.

Тым не менш Еўрарадыё знойдзе магчымасці для працы на Дзень Волі, калі ў Мінску каля Опернага тэатру пройдзе святочныя мітынг і канцэрт. Сачыце за нашым сайтам і эфірам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі