У Віцебску кампанія "Гавары праўду" раскідвае псеўда-"жыроўкі"

На другім баку — агітацыя за грамадзянскую кампанію "Гавары праўду", паведамляюць "Народныя навіны Віцебска".



У каментары Еўрарадыё намеснік старшыні кампаніі Андрэй Дзмітрыеў кажа, што гэтыя ўлёткі частка большай кампаніі.



Дзмітрыеў: "У нас ідзе акцыя, якая называецца "Супраць абдзіралаўкі". Мы яе заяўлялі нейкі час таму. І ў межах гэтай акцыі мы робім шэраг мерапрыемстваў, адно з якіх вось у Віцебску... Тыя лічбы, якія вы чамусьці назвалі фантастычнымі, я проста лічу, што гэта — справа часу. Яны проста кажуць пра тое, што будзе".



Дзмітрыеў нагадвае, што ў наступным годзе плацяжы за камунальныя паслугі павінны вырасці да 38%. Ён лічыць, што грамадзяне не будуць абурацца псеўда-"жыроўкамі". Па яго словах, такі выгляд улёткі будзе звяртаць на сябе ўвагу і прымусіць людзей задумацца.  



У рамках акцыі "Супраць абдзіралаўкі" актывісты звярнуліся і да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў:



Дзмітрыеў: "У межах гэтай акцыі я сёння асабіста аднёс 107 персанальных лістоў — кожнаму дэпутату парламента. Там тры пытанні, якія мы ім задаем. Першае пытанне: Як вы асабіста прагаласавалі наконт гэтай аўтапошліны? Другое: Якія ініцыятывы мінулым годам вы зрабілі для развіцця краіны? Трэцяе пытанне — наконт будучай дзейнасці: Якія планы на наступны год?"

Фота — news.vitebsk.cc

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі