У зоне .by зарэгістравана сто тысяч даменаў
Самы дарагі дамен прадалі з аўкцыёна за 250 мільёнаў рублёў.
Вось што распавёў Еўрарадыё дырэктар hoster.by Сяргей Павалішаў:
"Літаральна гадзіну таму мы перакрочылі мяжу ў 100 тысяч. За 2 гады было зарэгістравана больш 50% усіх даменаў".
Самыя "прыгожыя" дамены прадавалі на дабрачынных аўкцыёнах.
"Лідар па-ранейшаму casino.by з 250 мільёнамі рублёў. Гэты дамен пабіў усе рэкорды і наўрад ці нехта зможа яго апярэдзіць у бліжэйшы час. Мы чакаем пакуль адчыніцца зона .бел. Пакуль правілы не вызначаныя, хутчэй за ўсё там таксама прыгожыя дамены будуць прадаваць з аўкцыёна. Магчыма казино.бел ці поиск.бел змогуць апярэдзіць casino.by".
Агулам, дзякуючы аўкцыёнам, для дзіцячых дамоў атрымалася сабраць больш за 150 тысяч долараў. Юбілейным стотысячным даменам стаў — "lrbel.by".
Фота — Fotolia