Зінаіда Мандроўская

Дэпутаты расказалі Еўрарадыё пра хуткія змены ў заканадаўстве супраць спайсаў і марак. Бадай, самую дзейную меру аператыўна ўвесці не атрымаецца.

Любы новы сінтэтычны псіхатроп, увезены ў Беларусь, плануюць уключаць у спіс забароненых не за два-тры месяцы, а за пару дзён.

Дэпутат Зінаіда Мандроўская расказвае пра новы антынаркатычны дэкрэт, наркапрытоны і тое, як у будучыні збіраюцца змагацца са “спайсам” і “парашкамі”.