100 студэнтаў і выкладчыкаў гістфака БДУ падпісаліся ў абарону БЧБ-сцяга

100 студэнтаў і выкладчыкаў гістфака БДУ падпісаліся ў абарону БЧБ-сцяга

100 студэнтаў і выкладчыкаў гістфака БДУ падпісаліся ў абарону бел-чырвона-белага сцяга. Яны накіравалі ў Палату прадстаўнікоў і ў Адміністрацыю прэзідэнта калектыўны зварот. У ім яны пратэстуюць супраць планаў прызнаць сцяг "экстрэмісцкім", паведамляе тэлеграм-канал @volnyBDY.

Якраз 15 лютага з супрацоўнікамі БДУ сустракалася старшыня Савета Рэспублікі, упаўнаважаная па Мінску Наталля Качанава.

Пад бел-чырвона-белым сцягам праходзяць масавыя пратэсты ў Беларусі. Пад ім у Мінску летам-восенню 2020-га на вуліцы выходзілі сотні тысяч чалавек. Пасля гэтага ўлады анансавалі магчымае прызнанне БЧБ-сцяга "экстрэмісцкім". Аднак міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сказаў, што рашэнне яшчэ не прынятае. Ён лічыць, што гісторыкам варта правесці маштабнае абмеркаванне.

100 студэнтаў і выкладчыкаў гістфака БДУ падпісаліся ў абарону БЧБ-сцяга
@volnyBDY

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі