1200 беларусаў з ВІЧ знаходзяцца ў калоніях

1200 беларусаў з ВІЧ знаходзяцца ў калоніях

У Беларусі налічваецца больш за 21 тысячу людзей з ВІЧ-пазітыўным статусам. 1200 з іх знаходзяцца ў месцах абмежавання волі. Такія лічбы назваў намеснік галоўнага лекара гарадской інфекцыйнай клінічнай лякарні Мінска, галоўны пазаштатны спецыяліст Мінздароўя па аказанні медыцынскай дапамогі пацыентам з ВІЧ-інфекцыяй Алег Скрыпко, піша TUT.by.

Больш за ўсё ВІЧ-пазітыўных людзей у Гомельскай вобласці, потым ідуць Мінск і Мінская вобласць. Часцей за ўсё ВІЧ рэгіструюць у мужчын — іх больш за 60%. Ва ўзроставых адносінах ВІЧ часцей фіксуюць у тых, каму ад 15 да 49 гадоў — іх каля 90%. 

Па словах Скрыпко, калоніі забяспечаныя лекамі гэтаксама, як і грамадзянская ахова здароўя. 

Самы часты шлях перадачы ВІЧ у Беларусі — палавы (64% выпадкаў). Ужыванне ін'екцыйных наркотыкаў ідзе на другім месцы (34%) — яго доля ўвесь час скарачаецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі