15-гадовая выдатніца скончыла жыццё самагубствам у Докшыцах

Школа №2 у Докшыцах

Школа №2 у Докшыцах / Вікіпедыя

Выдатніца з докшыцкай школы ўчыніла самагубства. 28 студзеня дзяўчына не прыйшла ў школу. Настаўнікі сталі яе шукаць — і даведаліся ад бацькоў пра трагедыю.

Як піша "Наша Ніва", загінулая Маргарыта Г. вучылася ў 9-м класе школы №2 імя Ульяны Крышталевіч. Дзяўчыне было 15 гадоў.

Знаёмыя кажуць пра яе як пра старанную вучаніцу, якой прыходзілася працаваць нават троху больш за астатніх. Жыла Маргарыта не ў горадзе, а ў вёсцы Тумілавічы за 15 кіламетраў ад Докшыцаў. Адтуль яна штодня ездзіла вучыцца.

Прычынай смерці мог стаць булінг. "Нібыта яна ў перадсмяротнай запісцы напісала, што з яе здзекаваліся ў школе", — прыводзіць "Наша Ніва" словы крыніцы.

У Беларусі дзейнічае рэспубліканская тэлефонная "гарачая лінія", дзе падлеткі, якія трапілі ў крызісную сітуацыю, могуць атрымаць псіхалагічную дапамогу — тэлефон 8 801 100 16 11. У Мінску "тэлефон даверу" для дарослых +375 17 352 44 44, +375 17 304 43 70; для дзяцей і падлеткаў +375 17 263 03 03. Тэлефанаваць можна кругласутачна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі