21 айці-кампанія з Беларусі хоча пераехаць у Літву

21 айці-кампанія з Беларусі хоча пераехаць у Літву

Міністэрства эканомікі і інавацыяў Літвы атрымала заяўкі на рэлакацыю ад 21 IT-кампаніі з Беларусі. Пра гэта заявіў кіраўнік ведамства Рымантас Сінкявічус на пасяджэнні ўрада Літвы па разглядзе плана дапамогі жыхарам Беларусі, паведамляе delfi.lt.

Па словах міністра, беларускія кампаніі пакуль што сутыкаюцца з цяжкасцямі пры рэгістрацыі. Напрыклад, банкі не згодныя адкрываць рахункі для гэтых кампаній, бо ў Літве дзейнічае закон аб перадухілінні адмывання грашовых сродкаў.

Міністр унутраных спраў Рыта Тамашунене заявіла, што цяпер актыўна ідзе пошук рашэнняў па спрашчэнні прыезду беларусаў у Літву, пра што вядуцца перамовы і з Банкам Літвы.

Дарэчы, кіраўнік мінскай айці-кампаніі IdeaSoft Юрый Пляшкоў расказаў у эфіры Еўрарадыё, што нядаўна яму патэлефанавалі з Казахстана. У міжнародным тэхнапарку Astana Hub цікавіліся, ці не гатовая кампанія перабрацца з беларускага Парка высокіх тэхналогій у казахскі тэхнапарк.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі