$2,8 млрд ад ЗША на ваенную дапамогу Украіне і іншым краінам Еўропы

$2,8 млрд ад ЗША на ваенную дапамогу Украіне і іншым краінам Еўропы

ЗША выдаткоўваюць $2,8 млрд на ваенную дапамогу Украіне і іншым краінам Еўропы. Пра гэта падчас знаходжання ў Кіеве заявіў дзяржсакратар Злучаных Штатаў Энтані Блінкен.

675 млн долараў складае чарговы пакет ваеннай дапамогі Украіне. Ён уключае артылерыйскія боепрыпасы, ракеты, бронеаўтамабілі, стралковую зброю, браняваныя "хуткія", супрацьтанкавыя сістэмы, РСЗА, 105-мм гаўбіцы.

2,2 млрд долараў — гэта доўгатэрміновыя інвестыцыі на закупку ўзбраення для ўзмацнення сваёй бяспекі для Украіны і яшчэ 17 краін, якім патэнцыйна ў будучыні можа пагражаць расійская агрэсія (гэта і ўдзельнікі NATO, і дзяржавы, якія не ўваходзяць у альянс).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі