7 красавіка на большай частцы Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы
Кароткачасовыя дажджы чакаюцца 7 красавіка па ўсёй Беларусі / pexels.com
У пятніцу, 7 красавіка, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
Уначы пераважна па поўдні краіны пройдуць невялікія дажджы. Удзень кароткачасовыя дажджы прагназуюцца на большай частцы тэрыторыі Беларусі, месцамі магчымыя навальніцы. Вецер будзе ўсходні ўмераны, удзень у асобных раёнах — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 3-9 са знакам "плюс", удзень паветра прагрэецца да 10-16 вышэй за нуль.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.