8 красавіка ў Беларусі чакаюцца моцныя дажджы і навальніцы

8 красавіка ў Беларусі чакаюцца моцныя дажджы і навальніцы

8 красавіка ноччу ў паўднёва-заходніх раёнах, а днём на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Удзень у асобных раёнах чакаюцца моцныя дажджы. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Сіноптыкі прагназуюць пераменная воблачнасць. Уначы і зранку месцамі будзе слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні 3-8 метраў за секунду, пры навальніцах — з парывамі да 14 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе +4...+9 градусаў, па паўднёвым захадзе — да 12 градусаў вышэй за нуль. Удзень чакаецца 15-21 градус цяпла, у паўднёва-ўсходніх раёнах — да +27, па паўночным захадзе месцамі 12-14 градусаў цяпла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі