80-гадовую пінчанку судзілі за продаж пакетаў на рынку

80-гадовую пінчанку судзілі за продаж пакетаў на рынку

80-гадовую жыхарку Пінска судзілі за "незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць". У кастрычніку мінулага года яна прадавала на мясцовым рынку поліэтыленавыя пакеты. Адным з яе пакупнікоў аказаўся падаткавік. За рубель ён купіў адзін пакет, пасля чаго паведаміў пенсіянерцы, што яна — правапарушальніца.

Як інфармуе прэс-служба Вярхоўнага суда, справу разглядаў Эканамічны суд Брэсцкай вобласці. Матэрыялы ў абласны цэнтр даслала пінская інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах. З іх вынікала, што яшчэ летам пенсіянерку папярэджвалі пра адказнасць "за здзяйсненне прадпрымальніцкай дзейнасці без дзяржаўнай рэгістрацыі". Суд прызнаў яе вінаватай.

Аднак былі ўлічаныя "нязначная шкода", якую нанесла жанчына дзяржаве, яе ўзрост і тое, што "адміністрацыйная адказнасць павінна быць справядлівай і гуманнай". Справу спынілі, ніякай кары не было вызначана.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі