9 студзеня пачынаецца суд па справе TUT.BY
Людмила Чэкина и Марына Золатава на судзе / sb.by
9 студзеня ў Мінскім гарадскім судзе пачынаецца разгляд справы TUT.BY. на лаве падсудных — гендырэктар кампаніі "ТУТ БАЙ медыя" Людміла Чэкіна і галоўны рэдактар партала TUT.BY Марына Золатава.
Працэс будзе закрытым, яго будзе весці Валянціна Зянкевіч.
Абвінавачанымі па справе праходзяць яшчэ тры супрацоўніцы кампаніі: журналісткі Вольга Лойка і Алена Талкачова, а таксама юрыстконсульт Кацярына Ткачэнка. Яны былі вызваленыя з-пад варты і пакінулі Беларусь. Лойка і Талкачову вінавацяць у нявыплаце падаткаў, распальванне варожасці, а таксама ў публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады. Ткачэнка вінавацяць у дапамозе ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскт парадак
Чэкінай і Золатавай выставілі абвінавачанні па трох артыкулах КК Беларусі:
ч. 2 арт. 243, ухіленне ад падаткаў у асабліва буйным памеры — да сямі гадоў пазбаўлення волі;
ч. 4 арт. 16, ч. 3 арт. 130, распальванне нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці — да 12 гадоў пазбаўлення волі;
ч. 4 арт. 16, ч. 3 арт. 361, кіраўніцтва заклікамі да дзеянняў, накіраваным на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі — да пяці гадоў пазбаўлення волі.
Абедзве знаходзяцца за кратамі з 18 траўня 2021 года. КДБ уключыў іх у "тэрарыстычны спіс". Правабаронцы прызналі абедзвюх палітзняволенымі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.