Аб’яўлены збор у падтрымку людзей з інваліднасцю, пацярпелых праз рэпрэсіі

Марш (не)інвалідаў у Мінску / 2020 год

Марш (не)інвалідаў у Мінску / 2020 год / Еўрарадыё

Аб’яўлены збор у падтрымку людзей з інваліднасцю, якія сталі ахвярамі палітычных рэпрэсій. Арганізатары плануюць сабраць 10 тысяч еўра для аказання мэтавай медыцынскай дапамогі.

"Мы працуем з рознымі катэгорыямі людзей, якія сутыкнуліся з наступствамі палітычных рэпрэсій. Гэта і тыя, хто зараз знаходзіцца ў няволі, і былыя палітзняволеныя, якія спрабуюць аднавіць здароўе, і сем'і з дзецьмі з інваліднасцю, дзе адзін з бацькоў знаходзіцца за кратамі. Кожнаму патрэбна своечасовая і якасная дапамога, якая літаральна можа выратаваць жыццё", — адзначае Вольга Зазулiнская, прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы АПК.

Далучыцца да збору і дапамагчы можна па спасылцы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.