Ад імя "Беларусбанка" разаслалі лісты з вірусам
Кліентам "Беларусбанка" ад імя гэтай установы рассылаліся лісты з электронным вірусам. Пра гэта інфармуе прэс-служба ААТ "АСБ Беларусбанк".
Паведамляецца, што лісты ад імя банка былі адпраўленыя з адрасу электроннай пошты [email protected].
Пры атрыманні падазроных лістоў ад імя банка рэкамендуецца звязацца з кантакт-цэнтрам банка па тэлефоне 147.
Нагадаем, раней "Беларусбанк" паведамляў, што ў Instagram быў заведзены фальшывы акаўнт. Ад імя банка ў даверлівых карыстальнікаў выманьвалі грошы.