Адпраўка дацкіх F-16 ва Украіну затрымліваецца на некалькі месяцаў

Дацкія F-16 у паветры

Дацкія F-16 у паветры / Forsvaret

Першыя шэсць F-16, якія Данія збіралася перадаць Украіне, затрыманыя на тэрмін да паўгода. Дацкая газета Berlingske са спасылкай на неназваныя крыніцы сцвярджае, што самалёты могуць быць адпраўленыя на ўсход не раней, чым у другім квартале 2024 года.

Раней прэм'ер-міністр скандынаўскай краіны Метэ Фрэдэрыксен заяўляла, што спадзяецца адправіць знішчальнікі ва Украіну бліжэй да Новага года. "Ідзе адбор [пілотаў], вось-вось пачнецца навучанне, і бліжэй да Новага года, спадзяюся, першая група самалётаў адправіцца з Даніі ва Украіну — каля шасці. Спадзяюся, у наступным годзе ва Украіну адправяць яшчэ восем самалётаў, а праз год — пяць", - казала Фрэдэрынсэн на прэс-канферэнцыі ў жніўні 2023 года.

Аднак цяпер крыніца газеты кажа, што Украіна яшчэ "не гатовая" атрымаць самалёты.

У прэсе F-16 называюць зброяй, якую зможа спыніць Пуціна. А аналітыкі гавораць, што амерыканскія знішчальнікі могуць змяніць малюнак вайны ва Украіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі