Адзіная ў Еўропе: пяць мапаў, дзе Беларусь — іншым колерам

Беларусь нярэдка вылучаюць іншым колерам на мапах Еўропы / maps-belarus.com
Беларусь нярэдка вылучаюць іншым колерам на мапах Еўропы / maps-belarus.com

Пакуль увесь свет адмяняе масавыя мерапрыемствы, а Токіа пераносіць Алімпійскія гульні, у Беларусі працягваецца футбольны чэмпіянат. Зараз гэта адзінае нацыянальнае першынство, якое разыгрываецца ва ўсім свеце!

Але гэта не адзіны раз, калі ў Беларусі ўсё не так, як ва ўсіх. Мы знайшлі пяць мапаў, на якіх наша краіна — іншым колерам.

Каранавірус — Чэмпіянаты Беларусі па футболе і хакеі: 0:2

Пасля таго, як Аўстралія здалася і спыніла свой футбольны чэмпіянат, Беларусь засталася адзінай у свеце краінай, у якой каранавірусную эпідэмію не заўважаюць — і працягваюць гуляць у футбол і ў хакей.

"No one cares about coronavirus!" Вось што пра гэта пішуць сусветная прэса і сацсеткі.

Единственная в Европе: пять карт, где Беларусь — другим цветом
TUT.by

Смяротнае пакаранне

Беларусь застаецца адзінай "чырвоным плямай" на мапе Еўропы.

Единственная в Европе: пять карт, где Беларусь — другим цветом
congres.ecpm.org

Правы і свабоды чалавека

Беларусь — адзіная еўрапейская краіна, якая не ўваходзіць у Савет Еўропы і якая знаходзіцца па-за полем Еўрапейскай канвенцыі аб абароне правоў чалавека і асноўных свабод.

Единственная в Европе: пять карт, где Беларусь — другим цветом
udf.by

Кастрычніцкая рэвалюцыя

Нідзе ў свеце, акрамя Беларусі, больш не з'яўляецца афіцыйным святам Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. Нават у Расіі ад яго ўжо адмовіліся! А мы працягваем. І Ленін такі малады!

Единственная в Европе: пять карт, где Беларусь — другим цветом
svaboda.org

Лаўкосты

Лаўкост-перавозчыкі прасеклі вокны ва ўсе еўрапейскія краіны. А ў Беларусь — не. На жаль.

Единственная в Европе: пять карт, где Беларусь — другим цветом
facebook.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі