Акадэмія навук усур'ёз збіраецца выкарыстоўваць энергію з БелАЭС для майнінгу

Акадэмія навук усур'ёз збіраецца выкарыстоўваць энергію з БелАЭС для майнінгу

Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі "прапрацоўвае пытанне" магчымага выкарыстання энергіі з БелАЭС, якая зараз будуецца пад Астраўцом, для майнінгу крыптавалютаў. Пра гэта гаворыцца ў адказе на запыт, падпісаным гендырэктарам установы Аляксандрам Тузікавым.

Копію дакумента выклаў у на сваёй старонцы ў Facebook журналіст Яўген Судзілоўскі:

Пытанне: як Беларусь будзе выкарыстоўваць энегрію з БелАЭС — актыўна дыскутуецца ў грамадстве. Першапачаткова планавалася, што Беларусь будзе пастаўляць "электрычнасць" суседнім краінам, аднак пра намер байкатаваць гэтыя пастаўкі ўжо заявілі Літва і Польшча. У ліпені "думаць, куды накіроўваць электраэнергію пасля ўводу ў строй БелАЭС", заклікаў Аляксандр Лукашэнка.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі