Александр Глеб мяркуе, што БАТЭ можа ўзяць адно ачко ў матчы з "Барселонай"
Паўабаронца барысаўскага футбольнага клуба БАТЭ Аляксандр Глеб падзяліўся чаканнямі ад матчу з "Барселонай" у Лізе чэмпіёнаў.
"Вядома, шанцы невялікія, што мы возьмем хоць бы ачко. Але мы будзем старацца, а там як бог дасць", — перадае by.tribuna.com словы Глеба.
Матч "Барселона" — БАТЭ пройдзе 4 лістапада ў Іспаніі. Сустрэча ў Барысаве 20 кастрычніка завяршылася перамогай каталонскага клуба з лікам 2:0.
Фота: dynamo.kiev.ua