Аляксандра Лукашэнку запрасілі прыехаць 13 траўня на вячэру ў Брусель
![Аляксандра Лукашэнку запрасілі прыехаць 13 траўня на вячэру ў Брусель](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000343_1bdc56a9ec82e5b5e53e44218c79738a.jpg.webp?itok=j7bN2Y_f)
Аляксандра Лукашэнку запрасілі прыехаць 13 траўня на вячэру ў Брусель. Мерапрыемства будзе прысвечана 10-й гадавіне "Усходняга партнёрства", у якім удзельнічае і наша краіна. Разам з ім там чакаюць кіраўнікоў Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Малдовы і Украіны, інфармуе Радыё Свабода, якое спасылаецца на некалькі крыніц у структурах ЕС.
Вядома, што на абедзе будзе прысутнічаць прэзідэнт Еўрапейскага савета Дональд Туск.
У Бруселі, дарэчы, зусім не ўпэўненыя, што Лукашэнка прыедзе. У 2017-м яго запрашалі на саміт "Усходняга партнёрства", але ў выніку туды паехаў міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Магчыма, што ён і паедзе ў сталіцу Еўрасаюза. Тым часам Аляксандр Лукашэнка збіраецца ў Турцыю, куды ён паляціць 16 красавіка з афіцыйным візітам.