Амбасада ЗША ў Беларусі — пра прысуд Латыпаву: прыклад жахлівай жорсткасці
Амбасада ЗША ў Беларусі пракаментавала прысуд палітвязню Сцяпану Латыпаву. 16 жніўня суд Савецкага раёна Мінска асудзіў яго на 8,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф — 8.700 рублёў.
"Яшчэ адзін прыклад жахлівай жорсткасці рэжыму Лукашэнкі", — піша ў Twitter прэс-служба амбасады. І нагадвае, што пагроза доўгага турэмнага тэрміну "даводзіла яго да роспачы". Падкрэсліваецца, што "увесь свет назірае" за тым, што адбываецца ў сённяшняй Беларусі.
Сцяпан Латыпаў быў асуджаны за "арганізацыю і фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак", за "супраціў супрацоўнікам органаў унутраных спраў" і "махлярства ў асабліва буйным памеры". Сваёй віны ён не прызнаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.