Анархісты ў Мінску "павесілі амапаўца"
На адным з мінскіх мастоў актывісты анархісцкага руху правялі акцыю супраць міліцэйскіх рэпрэсіяў. Яны вывесілі банер "Кожнаму мянту па пятлі" і павесілі макет амапаўца, паведамляе сайт revbel.net.
Анархісты нагадваюць, што сёлетняя вясна адзначылася масавымі акцыямі пратэсту супраць так званага "падатку на дармаедства". У адказ улады масава затрымлівалі удзельнікаў акцыяў і грамадскіх актывістаў (у тым ліку прэвентыўна).
"Арышты, ператрусы, затрыманні працягваюцца да гэтага часу. Рэжым спрабуе пераследваць кожнага, хто не можа трываць несправядлівасць і рабства, але з кожным днём пратэст толькі нарастае і перамены набліжаюцца", — заяўляюць актывісты анархісцкага руху.