Анатоль Шумчанка: "Я сыходжу з нівы падтрымкі прадпрымальнікаў"

Анатоль Шумчанка / Еўрарадыё
Анатоль Шумчанка / Еўрарадыё

Анатоль Шумчанка больш не будзе займацца падтрымкай і абаронай дробных прадпрымальнікаў. Пра гэта ён заявіў у відэазвароце, які размясціў у сацсетках: "Я сыходжу з нівы падтрымкі прадпрымальнікаў".

Шмат гадоў Шумчанка кіраваў рэспубліканскім аб'яднаннем прадпрымальнікаў "Перспектыва". У 2021 годзе ўлады ліквідавалі арганізацыю.

Прычыны свайго рашэння Шумчанка тлумачыць так: "Вядома, на гэта накладаецца цяперашняя сітуацыя. Вельмі высокія рызыкі для мяне і маёй сям'і. Хоць і гэта не галоўнае. Але немалаважна. На жаль, мая праца для большасці прадпрымальнікаў апынулася не запатрабаванай. Падтрымлівалі адзінкі, і так доўга працягвацца не магло".

Ён выказвае надзею, што ў прадпрымальнікаў з'явіцца новы лідар.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі