Армянскую блогерку Бэлу затрымалі ў Беларусі — блогер Лапшын

Армянская блогерка Бэла (Роза Бабаханян) / @armeniathegreat
У Беларусі затрымалі армянскую блогерку Розу Бабаханян, больш вядомую пад нікам "Бэла".
Пра яе затрыманне паведаміў блогер Аляксандр Лапшын на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. Паводле яго, дзяўчына мае два грамадзянствы — Беларусі і Арменіі.
"Як мне паведамілі неафіцыйныя крыніцы ў пасольстве Рэспублікі Беларусь у Арменіі, армянскую блогерку Бэлу арыштавалі ў Беларусі на 15 сутак і далей меру стрымання будзе вызначаць суд", — напісаў Лапшын.
Блогерку, нібыта, вінавацяць па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса:
артыкул 130 (Распальванне варожасці);
артыкул 123 (Прапаганда вайны);
артыкул 188 (Паклёп);
артыкул 369 (Абраза прадстаўніка ўлады);
артыкул 186 (Пагроза забойствам, прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў).
"Абвінавачанні, наколькі я зразумеў, ёй ужо выстаўленыя, але афіцыйнай заявы ні МУС Беларусі, ні МЗС Беларусі яшчэ не зрабілі", — удакладняе Лапшын.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.