Астапеня: не варта ўсіх чыноўнікаў пужаць санкцыямі — гэта на карысць рэжыму

Дом ураду / Еўрарадыё
Дом ураду / Еўрарадыё

Захаду і дэмсілам трэба дасылаць чынавенству, якое не ўдзельнічала ў злачынствах рэжыму, сігнал аб нейтральным стаўленні да іх. Гэта будзе працаваць на раскол рэжыму, упэўнены дырэктар беларускай ініцыятывы Chatham House Рыгор Астапеня.

Такое меркаванне ён выказаў у дакладзе Rethinking Western policy towards Belarus, а ў эфіры Еўрарадыё тлумачыць сваю пазіцыю.

Можам узгадаць спадара Латушку. Роўна ягоная прапанова: усіх удзельнікаў Усебеларускага народнага сходу трэба ўнесці ў санкцыйныя спісы. Даярак, механізатараў, настаўнікаў, чынавенства, буйны калядзяржаўны бізнэс. Санкцыйныя спісы — гэта прызнанне, што вы злачынцы, — кажа Астапеня. — Якія сігналы гэта дасылае іншым? Тым, хто не паехаў на Усебеларускі народны сход, таму што іх туды проста не засунулі? А маглі б засунуць. Ім кажуць “мы б вас усіх засанкцыянавалі”. Гэта ёсць. Ці ёсць гэтая пазіцыя адносна сілавікоў? Гэта асабліва важны момант. Напэўна ёсць пазіцыя, што там шмат злачынцаў. І тых, хто не запэцкаўся ў крыві, досыць мала.

Я не хачу спрачацца з маральным характарам гэтай высновы. Шмат у чым я на гэта гляджу так жа сама. Ёсць пытанне, ці такая палітыка вядзе да расколу ўнутры дзейнага рэжыму. Праблема ў тым, што канешне не вядзе. Калі ўсе злачынцы, то яны думаюць: “Ладна, тады мы тут пастаім”.

Варта ўсё ж глядзець на сітуацыю больш практычна, не кіруючыся эмоцыямі, працягвае суразмоўца.

Магу нагадаць, што я сам на Акрэсціна бываў і ў мяне шмат сяброў знаходзяцца ў вязніцах. Але пытанне ў тым, наколькі гэта палітыка ўмацоўвае рэжым ці яна яго аслабляе.

Калі мы кажам, што мы будзем абкладаць санкцыямі усіх, не думаю, што гэта прынясе шмат карысці. Трэба больш свядома падыходзіць да таго, што некага адпраўляць пад санкцыі, а некага — не, — рэзюмуе Рыгор Астапеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі