Асуджаных на 18-20 гадоў калоніі беларускіх анархістаў прызналі палітвязнямі

Асуджаных на 18-20 гадоў калоніі беларускіх анархістаў прызналі палітвязнямі

Асуджаных на 18-20 гадоў калоніі беларускіх анархістаў прызналі палітвязнямі. Праваабарончыя арганізацыі лічаць крымінальную справу Ігара Аліневіча, Дзмітрыя Дубоўскага, Дзмітрыя Рэзановіча і Сяргея Раманава палітычна матываванай.

Аліневіч і Раманаў былі асуджаны на 20 гадоў калоніі, Рэзановіч — на 19 гадоў, Дубоўскі — на 18. Раманаў будзе адбываць пакаранне ў калоніі строгага рэжыму, астатнія — ўзмоцненага. Іх прызналі вінаватымі ў здзяйсненні "актаў тэрарызму" і "незаконным абарачэнні зброі", а Аліневіча і Дубоўскага — таксама ў "незаконным перасоўванні праз мяжу забароненых рэчываў".

Праваабаронцы лічаць, што "прызначанае абвінавачваным пакаранне з'яўляецца празмерным і не абгрунтаванае грамадскай небяспекай здзейсненага і дадзенымі аб асобе абвінавачаных". Як вядома, іх прызналі вінаватымі ў падпалах будынкаў і аўтатранспарту сілавікоў. Ахвяр пры гэтым не было.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі