Аўтараў пашлюць на тры літары — адказ пракуратуры Абхазіі на запыт пра Лукашэнку

Генпракурор Абхазіі Адгур Агрба

Генпракурор Абхазіі Адгур Агрба / apsnypress.info

Генпракуратура непрызнанай Абхазіі па-хамску адказала на запыт Беларускага расследвальніцкага цэнтра. Журналісты хацелі даведацца пра ўгоду з прыбярэжным зямельным участкам у 20 га, які атрымала кампанія "Жамчужына 2010". Як сцвярджае БРЦ, гэтая кампанія звязаная з асобамі, блізкімі да Аляксандра Лукашэнкі.

Журналісты БРЦ хацелі даведацца, ці правярала абхазская пракуратура гэтую ўгоду на наяўнасць карупцыйных дзеянняў.

Адказ журналістам прыйшоў за подпісам генпракурора Адгура Агрба. Ён заяўляе, што ведамства лічыць немэтазгодным рэагаваць на запыт, бо "мэтай такіх абвінавачванняў з'яўляецца дыскрэдытацыя адносін Рэспублікі Абхазія і Рэспублікі Беларусь і непасрэдна прэзідэнта А. Р. Лукашэнкі".

Непасрэдна Лукашэнку ў абхазскім ведамстве называюць "адным з самых аўтарытэтных дзяржаўных дзеячаў сучаснасці, узорам адказнага кіраўніка, які цвёрда адстойвае інтарэсы свайго народа".

Таксама абхазская Генпракуратура перасцерагае ад далейшых запытаў і па-хамску пагражае: "У выпадку паўтарэння падобных правакацыйных зваротаў на адрас дзяржаўных структур Рэспублікі Абхазія іх аўтары будуць неадкладна адпраўленыя па вядомым маршруце руху, які складаецца з трох літар".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі