БАТЭ на сваім полі мінімальна перамог брэсцкае "Дынама" — 1:0
11 жніўня БАТЭ ў 18-м туры футбольнага чэмпіянату Беларусі прымаў на сваім полі брэсцкае "Дынама". Барысаўская каманда прагнула перамогі пасля крыўднага пройгрышу "Мінску" ў мінулую нядзелю. Тая параза апусціла БАТЭ на трэці радок турнірнай табліцы.
Сённяшняя сустрэча скончылася з лікам 1:0 на карысць барыскаўскай каманды. Адзіны гол на 51-й хвіліне забіў Міхаіл Гардзяйчук. Дзякуючы гэтай перамозе БАТЭ здолеў вярнуцца на другое месца ў турнірнай табліцы.
Першым па-ранейшаму ідзе "Шахцёр": каманда мае 40 ачкоў — на адно больш, чым у БАТЭ. Праўда, у салігорцаў матч 18-га тура яшчэ наперадзе: 13 жніўня яны сустракаюцца з "Мінскам".
Сёння ж таксама адбыўся матч паміж "Іслаччу" і "Гарадзеяй". Футбалісты "Гарадзеі" разграмілі сапернікаў з лікам 4:0.