БАТЭ прайграў ПСВ, барысаўчан чакае Ліга Еўропы
29 жніўня ў Эйндховене БАТЭ прайграў ПСВ у другім матчы плэй-оф футбольнай Лігі чэмпіёнаў — 0:3 (тыдзень таму на “Барысаў-Арэне” было 2:3). Каманда Аляксея Багі не здолела стварыць сенсацыю, інтрыга знікла ўжо ў першым тайме. Памылкі ў абароне перакрэслілі ўсе планы на гульню. На 14-й хвіліне гол забівае Берхвейн, на 36-й — дэ Ёнг. Калі забіваўся другі гол, на полі ўжо не было Аляксандра Глеба (для яго гэта быў 700-ы матч на вышэйшым узроўні), які атрымаў траўму і быў заменены на Мірка Іваніча.
ПСВ гуляў упэўнена, ствараў выдатныя моманты. Была перакладзіна, ратаваў Шчарбіцкі. Былі некалькі магчымасцяў вызначыцца і ў барысаўчан, але гульцам не хапала майстэрства і ўдачы. У другім тайме БАТЭ спрабаваў нешта змяніць у гульні. Гол, які забіў на 62-й хвіліне Ласана, мусіў супакоць гульню. Але барысаўчане намагаліся забіць гол прэстыжу, ішлі наперад, агалялі свае тылы і ім пашанцавала, што ў канцы другога тайма яны не прапусцілі.
Тэкставы онлайн матчу і фотаздымкі гл. тут.
ПСВ згуляе ў групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў, БАТЭ — у групавым раўндзе Лігі Еўропы.