У сераду стартаваў 10-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. "Нёман" і "Тарпеда-БелАЗ" згулялі ўнічыю 0:0. Гродзенцы з 59-й хвіліны былі ў меншасці.
БАТЭ ўпусціў перамогу ў матчы са "Славіяй" — 1:1. Валерый Грамыка адкрыў лік на 21-й хвіліне. Здавалася, што яго гол будзе адзіны, і барысаўчане ўтрымаюць перамогу. Аднак ужо ў даданыя да асноўнага часу хвіліны Андрэй Панюкоў зраўняў лік.
У першынстве лідыруе мінскае "Дынама" — 24 ачкі, у "Тарпеда-БелАЗ" — 21, у "Нёмана" — 20 ачкоў. У БАТЭ стала 16, і ён згуляў на матч больш за іншых лідараў.