БАТЭ згуляў унічыю з "Іслаччу"
28 траўня ў дзявятым туры чэмпіянату Беларусі БАТЭ на сваім полі згуляў унічыю з "Іслаччу" — 1:1. У БАТЭ голам адзначыўся Ігар Стасевіч, у "Іслачы" — Ігар Зюлёў.
Такім чынам, БАТЭ страціў першыя ачкі ў сёлетнім чэмпіянаце Беларусі. Адставанне мінскага "Дынама" ад барысаўскага клуба скарацілася з сямі да пяці ачкоў.