Беларус 10 год жыў ва Украіне, падтрымліваў Расію — і трапіў у суд
Сацсетка "Аднакласнікі"
Грамадзяніна Беларусі ва Украіне асудзілі на 5 гадоў пазбаўленні волі з выпрабавальным тэрмінам. Гэта значыць, што калі цягам вызначанага судом тэрміну новых парушэнняў украінскага законадаўства мужчына не здзейсніць, у калонію ён не паедзе.
Беларусу 68 гадоў, і ён ужо больш за 10 гадоў жыве ва Украіне. У судзе мужчына прызнаў віну.
“З першых дзён поўнамаштабнага расійскага ўварвання прыхільнік Крамля адкрыта падтрымваў дзеянні ўладаў Расіі і актыўна шырыў антыўкраінскія наратывы. На асабістай старонцы ў забароненай у нашай краіне сацсетцы ён выяўляў надзею на перамогу арміі агрэсара і ўсяляк узвялічваў кафіраў, якія ваююць, каб “захаваць людзей”, — паведамляе прэс-служба Хмяльніцкай абласной пракуратуры.
Украінскія медыя пішуць, што ў сваіх паведамленнях асуджаны дыскрэдытаваў украінскіх абаронцаў і вайскова-палітычнае кіраўніцтва дзяржавы, распальваў нацыйную варажнечу і нянавісць.
Суд прызнаў яго вінаватым у замаху на тэрытарыйную цэласць і недатыкальнасць Украіны, распальванні нацыйнай варожасці і нянавісці, прапагандзе вайны, апраўдванні ўзброенай агрэсіі РФ супраць Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.