Беларусь за год у чатыры разы зменшыла кантрабанду цыгарэт у Польшчу

Памежнік і мытнік аглядаюць схованку ў падлозе фуры

Памежнік і мытнік аглядаюць схованку ў падлозе фуры / Straż Graniczna

У 2024 годзе польскія памежнікі выявілі на мяжы з Беларуссю ўдвая менш кантрабандных тавараў, чым у 2023 годзе. Агулам ім удалося спыніць нелегальны ўвоз і вываз прадукцыі на суму 15,5 млн злотых, паведамляе ведамства.

Больш за ўсё скараціўся кантрабандны ўвоз цыгарэт. Сума выяўленай кантрабанды зменшылася амаль у чатыры разы — з 24,5 млн злотых у 2023-м да 6,3 млн злотых у 2024-м. На 35% знізіўся вартасны аб'ём выяўленага кантрабанднага тытуню — з 38,2 тыс. злотых да 25 тыс.

Больш як у чатыры разы зменшылася і кантрабанда алкаголю — з 10,1 тысячы злотых да 2,5 тысячы.

Затое вырасла кантрабанда аўтамабіляў з Польшчы ў Беларусь. За мінулы год на мяжы было затрымана 46 транспартных сродкаў, а ў 2023 годзе іх было толькі 44. Вырас і агульны кошт аўтамабільнай кантрабанды — з 5,4 млн злотых да 8,8 млн.

Як правіла, гэта машыны, угнаныя ў краінах ЕС, часта — з перабітымі VIN-нумарамі і падробленымі дакументамі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі