Беларусь завяршыла Алімпіяду з дзевяцю медалямі

Беларусь завяршыла Алімпіяду з дзевяцю медалямі

Беларуская зборная вяртаецца з Алімпійскіх Гульняў у Рыа-дэ-Жанейра з дзевяцю медалямі. Залаты медаль у скачках на батуце заваяваў Уладзіслаў Ганчароў. Срэбраныя ўзнагароды атрымалі Дар'я Навумава (цяжкая атлетыка), Вадзім Стральцоў (цяжкая атлетыка), Марыя Мамашук (вольная барацьба), Іван Ціхан (кіданне молата). Бронзавы медалі з Алімпіяды прывезлі Аляксандра Герасіменя (плаванне), Джавід Гамзатаў (грэка-рымская барацьба), Ібрагім Саідаў (вольная барацьба), а таксама чацвёрка вяслярак — Маргарыта Махнева, Надзея Ляпешка, Вольга Худзенка, Марына Літвінчук (байдарка-чацвёрка, 500 м).

Сцяг Беларусі на закрыцці Гульняў панясе срэбраны прызёр сёлетняй Алімпіяды Іван Ціхан. Закрыццё Гульняў адбудзецца а 2-й гадзіне ночы паводле беларускага часу на стадыёне "Маракана" ў Рыа. Нашу краіну на цырымоніі будуць прадстаўляць каманды мастацкай гімнастыкі, лёгкай атлетыкі, сучаснага пяціборства, баскетбола.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі