Беларуса, які не паведаміў аб наяўнасці ВНЖ іншай краіны, не выпусцілі за мяжу

Памежнікі цікавяцца, чаму ў пашпарце няма візы іншай дзяржавы (ілюстрацыйнае фота)

Памежнікі цікавяцца, чаму ў пашпарце няма візы іншай дзяржавы (ілюстрацыйнае фота) / vk.com/gpkgovby

Беларуса, які не паведаміў аб наяўнасці віду на жыхарства іншай краіны, не выпусцілі за мяжу. Пра нядаўні інцыдэнт распавёў прадстаўнік аднаго з візавых агенцтваў.

Сцвярджаецца, што мужчына не змог перасекчы мяжу Беларусі і адной з краін ЕС, паколькі ў яго не было паведамлення аб апавяшчэнні аддзела па грамадзянстве і міграцыі аб наяўнасці ВНЖ у іншай дзяржаве. Не прапусцілі менавіта беларускія памежнікі. Па інфармацыі агенцтва, яны глядзяць пашпарт, і калі там няма візы іншай дзяржавы, то цікавяцца, чаму. Калі замест візы прад'явіць ВНЖ ці іншы дакумент, то тады трэба будзе паказваць і адпаведнае паведамленне, якое выдае тэрытарыяльны аддзел па грамадзянстве і міграцыі. І калі яго няма, праз мяжу не прапусцяць.

У ліпені ў Беларусі ўступілі ў сілу змены ў Закон "Аб грамадзянстве". Паводле новых правілаў, беларусы былі абавязаныя ў трохмесячны тэрмін паведаміць уладам РБ, што ў іх ёсць другое грамадзянства, від на жыхарства ці іншы дакумент замежнай дзяржавы, які дае права на льготы і іншыя перавагі (гаворка найперш пра карту паляка). 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі