Беларуска ў Даніі распрацоўвае праграму, якая вымярае ціск па сэлфі

У свеце каля 1,4 млрд чалавек пакутуюць ад высокага ціску

У свеце каля 1,4 млрд чалавек пакутуюць ад высокага ціску / pixabay.com

Былая ўладальніца IT-кампаніі CactusSoft Вера Рашэціна працуе ў Даніі над новым стартапам —дадаткам, які вымярае ціск па сэлфі.

"Скура на твары тонкая. І калі здымаць сябе на відэакамеру на працягу хвіліны, тэхналогія па мікратоках пад скурай распазнае ўзровень ціску, пульс і некаторыя іншыя параметры", прыводзіць словы Рашэцінай партал devby.io.

Тэхналогію распрацавала польская кампанія. Яе ўжо папярэдне валідавалі ва ўніверсітэце Уроцлава. Дацкая кампанія Рашэцінай атрымала ліцэнзію на выкарыстанне тэхналогіі. Пакуль праграма гатовая толькі для айфонаў, але для Android яна ўжо таксама пратэставаная.

"Усе, каму мы гэта паказваем, кажуць: "Ваў, як такое можа быць?" — распавядае сузаснавальніца CactusSoft. Медыцынскі танометр з манжэтай па-ранейшаму застаецца самай дакладнай прыладай, але і дадатак, дзе штучны інтэлект улоўлівае мікратокі, дае даволі дакладныя паказчыкі.

Рашэціна нагадвае, што ў свеце 1,4 млрд чалавек пакутуюць ад высокага ціску. Гіпертанія застаецца адной з галоўных прычын смерці, а трапіць да ўрача на Захадзе бывае няпроста. "Мы дапамагаем лекарам, а не замяняем іх", — адзначыла яна.

Вера Рашэціна з'ехала з сям'ёй з Беларусі ў 2019 годзе. Прадала бізнэс (кампанію CactusSoft) і перабралася ў Данію. Там яна адкрыла стартап Workee — сэрвіс, які злучае работнікаў і працадаўцаў на рынку HoReCa.

Белоруска в Дании разрабатывает приложение, которое измеряет давление по селфи
Вера Рашэціна / devby.io

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі