Беларускі футбаліст ЦСКА прадае майку з надпісам "Жыве Беларусь"
Беларускі футбаліст ЦСКА Ілля Шкурын прадае сваю майку з надпісам "Жыве Беларусь" і аўтографам. Атрыманыя грошы ён збіраецца перавесці на падтрымку беларускіх спартсменаў, якія пацярпелі за сваю грамадзянскую пазіцыю.
Шкурын сёлета заявіў, што не будзе выступаць за зборную Беларусі, пакуль ва ўладзе знаходзіцца Аляксандр Лукашэнка. Яго галоўным трэнерам у ЦСКА працуе беларус Віктар Ганчарэнка, які асудзіў гвалт сілавікоў супраць мірных пратэстоўцаў.
Майка Шкурына з аўтографам / ebay.com
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.