Беларускі футбаліст забіў гол пяткай, як легендарны Пракапенка

Беларускі футбаліст забіў гол пяткай, як легендарны Пракапенка

Беларускі футбаліст забіў гол пяткай, як легендарны Аляксандр Пракапенка (восенню 1982-га ў матчы мінскага і кіеўскага "Дынама"). У кубкавым паядынку ў Пінску на 63-й хвіліне вызначыўся 19-гадовы мінскі дынамавец Дзмітрый Латыхоў. Яго называюць адным з галоўных талентаў краіны. У гэтым паядынку "Дынама" і "Хвалі" ён яшчэ зраўняў лік у дадатковы час, а пасля рэалізаваў пасляматчавы пенальці. Мінскае "Дынама" з цяжкасцю перамагло па пенальці — 5:4 (асноўны і дадатковы час — 2:2).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі