Беларускі Гаюн: самалёт Прыгожына прабыў у Беларусі больш за 7 гадзін

У мінулы раз гэты борт прылятаў у Беларусь 27 чэрвеня / "Беларускі Гаюн"
У мінулы раз гэты борт прылятаў у Беларусь 27 чэрвеня / "Беларускі Гаюн"

Борт Яўгена Прыгожына прабыў у Беларусі больш за сем гадзін, паведамляе маніторынгавая група “Беларускі Гаюн”.

Па дадзеных “Гаюна”, бізнес-джэт Embraer Legacy 600 (рэг. нумар RA-02795) прыляцеў на вайсковы аэрадром “Мачулішчы” пад Мінскам сёння ўранку. Каля 17:00 ён узляцеў з аэрадрома.

Усяго самалёт Прыгожына прабыў у Беларусі 7,5 гадзін. Гэта прыкладна ўдвая менш, чым у мінулы візіт, 27 чэрвеня. Тады самалёт стаяў пад Мінскам 14 гадзін 59 хвілін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі