Беларускіх актораў зазываюць у прапагандысцкі тэлефільм пра “мірны Марыупаль”
Акцёр Ягор Бероеў дэбютуе ў рэжысуры прапагандысцкім праектам
Беларуская кастынг-дырэктарка Аня Лезерка шукае па пабліках беларускіх актораў у сацыяльных сетках і месенджарах выканаўцаў роляў у “меладраме пра жыццё мірнага Марыупаля”. На гэта ўвагу Еўрарадыё звярнулі прадстаўнікі беларускай кінасупольнасці.
Так, у тэлеграм-групе “Усе акторы РБ тут” Аня піша, што шукае галоўнага героя ва ўзросце ад 28 да 34 гадоўна ролю ўрача на праект “Марык” — “меладраму пра жыццё мірнага Марыупаля”.
Дзеля гэтага на наступны год плануецца экспедыцыя ў акупаваны горад цягам 20 працоўных зменаў, а сам фільм будуць здымаць з красавіка да сярэдзіны жніўня.
Рэжысёрам 8-серыйнага тэлефільма выступіць актор і тэлевядоўца Ягор Бероеў, для якога “Марык” стане рэжысёрскім дэбютам.
Сам артыст адкрыта падтрымаў поўнамаштабную агрэсію Расіі ва Украіне, а вясной гэтага года выступіў на мітынг-канцэрце на Чырвонай плошчы ў гонар перамогі Пуціна на выбарах і 10-годдзя анексіі Крыма.
Фінансуе праект ІРІ — Інстытут развіцця інтэрнэту, расійская некамерцыйная арганізацыя пад кантролем адміністрацыі прэзідэнта.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.