Беларусу пагражае экстрадыцыя з Сербіі на радзіму

Андрэй Гнёт

Андрэй Гнёт / "Беларусь 1"

Беларускаму рэжысёру Андрэю Гнёту пагражае экстрадыцыя з Сербіі ў Беларусь, перадае DW.

Яго справу сёння разгледзеў апеляцыйны суд Сербіі. Рашэнне па ёй суд павінен прыняць на працягу 20-30 дзён. Пакуль Андрэй застаецца ў зняволенні.

Андрэй Гнёт — журналіст, рэжысёр тэлерэкламы і музычных відэа, а таксама палітычны актывіст. Яго называюць сузаснавальнікам "Свабоднага аб'яднання спартсменаў SOS BY" — гэтую супольнасць рэжым Лукашэнкі ў 2022 годзе прызнаў "экстрэмісцкім фармаваннем".

У Сербіі яго затрымалі 30 кастрычніка 2023 года на запыце Інтэрпала па абвінавачванні ў эканамічнай справе. У дачыненні да рэжысёра пачалі працэдуру экстрадыцыі ў Беларусь.

Абарона Гнёта кажа пра палітычныя пераслед з боку беларускіх уладаў і называе ўнясенне яго ў спіс Інтэрпола палітычна матываваным. Адвакаты беларуса 3 лістапада 2023-га падалі запыт на выдаленне даных Андрэя Гнёта ў Камісію па кантролі файлаў Інтэрпола. 20 снежня яны звярнуліся ў Еўрапейскі суд па правах чалавека з просьбай забараніць ураду Сербіі экстрадыцыю Гнёта ў Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі