Беларусы перагарнулі старонку? Сацыёлаг тлумачыць, чаму гэта не зусім так

Мінск

Мінск / 34travel.me

Задаволенасць беларусаў сітуацыяй унутры краіны расце, сцвярджаецца ў дакладзе “Беларускага трэкера пераменаў”. Сур’ёзна?

Сацыёлаг Генадзь Коршунаў, адзін з суаўтараў даклада, у эфіры Еўрарадыё патлумачыў, чаму такая сітуацыя цалкам натуральная.

— Гэта феномен, які мы адзначалі яшчэ ў другой палове 2022 года. Ён сфарміраваўся па цалкам зразумелых прычынах, — упэўнены Коршунаў.

Ён тлумачыць: у першай палове 2022-га года беларусы жылі “чаканнем апакаліпсіса”: уступлення ў вайну, але гэтага не здарылася. Да таго ж, у той самы час яны чакалі эканамічнага крызісу, але і ён не адбыўся.

І ўбачыўшы, што Украіну больш не бамбяць з беларускай тэрыторыі, што “Вагнер” сыйшоў, а эканоміка “не ляснулася”, беларусы прыйшлі да высновы — жыццё палепшылася, тлумачыць сацыёлаг ход грамадскай думкі.

— Ну дык а што? Чаго чакаць? Якіх (яшчэ) ацэнак сітуацыі? Цалкам чаканая сітуацыя.

Глядзіце поўную версію размовы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі